Кніга Псальмаў Псальм 136 (135) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дан. 3:89 1Пар. 16:34; 2Пар. 5:13; 7:3; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 106:1; 107:1; 118:1, 29; Ярэм. 33:11 Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо Яго міласэрнасць вечная.

2Вызнавайце Бога над багамі, бо Яго міласэрнасць вечная.

3Вызнавайце Госпада над валадарамі, бо Яго міласэрнасць вечная.

4Ён адзін учыніў цуды вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная.

5 Род. 1:1 Ён стварыў нябёсы прамудра, бо Яго міласэрнасць вечная

6 Род. 1:2 Ён распасцёр зямлю над водамі, бо Яго міласэрнасць вечная.

7 Род. 1:16 Ён стварыў свяцілы вялікія, бо Яго міласэрнасць вечная;

8сонца, каб днём кіравала, бо Яго міласэрнасць вечная.

9месяц і зоры, каб кіравалі ноччу, бо Яго міласэрнасць вечная.

10 Вых. 12:29 Ён пабіў Егіпет у першародных яго, бо Яго міласэрнасць вечная.

11 Вых. 12:51 Ён вывеў Ізраэля з асяроддзя іх, бо Яго міласэрнасць вечная;

12магутнай далонню і шырокай рукою, бо Яго міласэрнасць вечная.

13 Вых. 14:21-29 Ён Чырвонае мора падзяліў на часткі, бо Яго міласэрнасць вечная.

14І правёў Ізраэля пасярод яго, бо Яго міласэрнасць вечная.

15Ён скінуў фараона і сілу яго ў мора, бо Яго міласэрнасць вечная.

16Ён правёў народ Свой праз пустыню, бо Яго міласэрнасць вечная.

17Ён пабіў цароў вялікіх, бо Яго міласэрнасць вечная.

18Ён пабіў цароў магутных, бо Яго міласэрнасць вечная.

19 Ліч. 21:21-30 Сэгона, цара амарэяў, бо Яго міласэрнасць вечная.

20 Ліч. 21:31-35 І Ога, цара Басана, бо Яго міласэрнасць вечная.

21І аддаў зямлю іх у спадчыну, бо Яго міласэрнасць вечная.

22У спадчыну Ізраэлю, слузе Свайму, бо Яго міласэрнасць вечная.

23Ён помніў пра нас у паніжэнні нашым, бо Яго міласэрнасць вечная;

24і адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо Яго міласэрнасць вечная.

25Ён дае ежу кожнаму целу, бо Яго міласэрнасць вечная.

26Вызнавайце Бога нябеснага, бо Яго міласэрнасць вечная.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help