Ламентацыі Ярэміі Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1«Прыпомні, Госпадзе, што нас напаткала; глянь і прыгледзься да нашай брыдоты.

2Спадчына наша прыпала чужынцам, чужаземцам — дамы нашы.

3Сталіся мы сіротамі без бацькі, а маці нашы — быццам удовы.

4Ваду сваю за грошы купляем, за сваё дрэва грошы плацім.

5Падганяюць нас з ярмом на шыі, замучаным не даюць супачынку.

6Да Егіпта выцягвалі мы рукі і да Асірыі, каб наесціся хлеба.

7Бацькі нашы награшылі, і няма іх, а мы нясём на сабе іх злачыннасць.

8Слугі пануюць над намі, і няма нікога, хто б адкупіў з рук іх.

9З небяспекаю для жыцця нашага здабываем хлеб сабе на віду меча ў пустыні.

10Наша скура, як печ, разгарэлася ад страшэннага голаду.

11На Сіёне паганілі жанчын, а дзяўчат — па гарадах Юды.

12 Ламен. 4:16 Князі павешаны рукамі іх, і да аблічча старых не мелі пашаны,

13юнакі жорны насілі, хісталіся хлопчыкі пад бярвеннямі.

14Старэйшыны пакінулі браму, моладзь жа — свае карагоды песенныя.

15Знікла з сэрцаў нашых радасць, у жалобу змяніліся нашы скокі.

16 Ярэм. 13:18 З галавы нашай спаў вянец, гора нам, бо мы награшылі!

17Таму сумным сталася сэрца наша, таму і зацямніліся вочы нашы,

18дзеля гары Сіён, бо яна апусцела: лісы шнуруюць па ёй.

19Але Ты, Госпадзе, трываць будзеш вечна, Твой пасад з пакалення ў пакаленне.

20Чаму навек хочаш пра нас забыцца, чаму на доўгія дні Ты нас пакідаеш?

21Навярні нас, Госпадзе, да Цябе, і мы вернемся, аднаві дні нашы, як ад пачатку.

22Ці ж назаўсёды нас адпіхаеш? Ці так ужо моцна на нас злуешся?»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help