1Песня ўзыходжання. Саламонава.
Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
2Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
3Вось спадчына Госпада — сыны, заплата — плод улоння.
4Як стрэлы ў руцэ волата, так сыны ў маладосці.
5Шчасны чалавек, які напоўніў імі свой калчан; не пасаромеюцца яны, калі будуць размаўляць з непрыяцелямі сваімі пры браме.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
