1І схопяць сем жанчын аднаго мужчыну, кажучы: «Хлеб свой есці будзем ды сваім адзеннем адзявацца. Дазволь толькі насіць нам тваё імя. Здымі з нас ганьбу».
2У той дзень парастак Госпадаў зробіцца аздобай і славай, і плод зямлі будзе велічным і зробіцца радасцю для тых, якія будуць збаўлены з Ізраэля.
3Ды станецца, што кожны ўцалелы на Сіёне, які асеў у Ерузаліме, будзе названы святым, кожны, хто ўпісаны на жыццё ў Ерузалім.
4Калі Госпад абмые бруд дачок сіёнскіх і ачысціць Ерузалім ад крыві з нутра Яго подыхам суда і подыхам спалення,
5 Вых. 13:21; 24:16 тады ўтворыць Госпад на ўсёй прасторы гары Сіён і над скопішчам яе воблака ўдзень, дым і бляск полымя агністага — уначы: над усёю славаю — покрыў,
6і палатка будзе ценем удзень ад спёкі ды забеспячэннем і сховішчам ад навальніцы і дажджу.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
