АДКРЫЦЬЦЁ 8 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Адкр 8

1 І калі Ён адчыніў сёмую пячатку, сталася ціша ў небе недзе на паўгадзіны.

2 І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і былі дадзены ім сем трубаў.

3 І прыйшоў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму шмат фіміяму, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.

4 І ўзыйшоў дым фіміяму з малітвамі сьвятых з рукі анёла перад Богам.

5 І ўзяў анёл кадзільню, і напоўніў яе агнём з ахвярніку, і кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус.

6 І сем анёлаў, якія мелі сем трубаў, падрыхтаваліся, каб трубіць.

7 І першы анёл затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмяшаныя з крывёю, і былі кінутыя на зямлю; і трэцяя частка дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная згарэла.

8 І другі анёл затрубіў, і быццам гара вялікая, якая агнём палае, была кінутая ў мора; і трэцяя частка мора сталася крывёю,

9 і памерла трэцяя частка стварэньняў у моры, якія маюць душу, і трэцяя частка караблёў была зьнішчаная.

10 І трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарыць, як паходня, і ўпала на трэцюю частку рэкаў і на крыніцы водаў,

11 і імя зоркі называецца Палын; і трэцяя частка сталася палынам, і шмат людзей памерла ад тых водаў, бо яны сталі горкімі.

12 І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.

13 І ўбачыў я, і пачуў, як адзін анёл ляцеў пасярод неба і казаў вялікім голасам: «Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох анёлаў, якія маюць трубіць!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help