ПСАЛЬМЫ 70 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 70

1 Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.

2 Божа, ратуй мяне! ГОС­ПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!

3 Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё!

4 Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць: «Ага! Ага!»

5 Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!»

6 А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help