ІСАЯ 57 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 57

1 Праведны гіне, і няма чалавека, які бярэ да сэрца; лю­дзі міласэрныя забіраюцца, і няма, хто б зразумеў, што ад аблічча зла забіраецца праведнік.

2 Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць простым.

3 Наблізьцеся сюды вы, сыны вядзьмаркі, насеньне чужаложніцы і распусьніцы.

4 З каго вы зьдзекуецеся? На каго раскрываеце рот і высоўваеце язык? Ці ж вы ня дзеці бунту, насеньне хлусьні?

5 Вы распаляецеся да ідалаў пад кожным дрэвам зялёным, забіваеце дзяцей у ярах і ў шчылінах скалаў.

6 Гладкія ў ярах — частка твая, яны, яны — жэрабя тваё. Для іх ты вылівала ахвяру вадкую, складала ахвяру хлебную. Ці ж гэтым Я маю быць усьцешаны?

7 На гары вялікай і высокай ты паставіла ложак свой, і туды ўзыйшла, каб ахвяроўваць ахвяры.

8 І за дзьвярыма і за вушакамі ты паставіла памятку тваю, бо ты ад Мяне, і распраналася, і ўзыходзіла, і пашырала ложак свой, і заключыла дамову з тымі, з кім любіш ляжаць, дзе месца нагледзіш.

9 І пайшла ты да валадара з алеем, і павялічыла масьці свае, і паслала далёка пасланцоў сваіх, і зыходзіла аж да адхлані.

10 Ты змучылася на шматлікіх шляхах тваіх, не сказала: «Надарма!», і ты знаходзіла бадзёрасьць для рукі тваёй, таму не саслабела.

11 Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне, і не зьмя­сьціла ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?

12 Я выяўлю праведнасьць тваю і ўчынкі твае, і яны ня будуць на карысьць табе.

13 Калі будзеш клікаць, не абароніць цябе зграмаджэньне тваіх, але ўсіх іх разьвее вецер і падхопіць бура. А хто спадзяецца на Мяне, возьме ў спадчыну зямлю і паселіцца на гары Маёй сьвятой.

14 І скажуць: «Прастуйце, прастуйце, рыхтуйце шлях, прыбярыце перашкоды са шляху народу Майго».

15 Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

16 Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады дух зьнікне перад абліччам Маім і дыханьне, якое Я зрабіў.

17 Я загневаўся і ўдарыў яго за беззаконьне хцівасьці ягонай, адвярнуўся і загневаўся; але ён, узбунтаваны, пайшоў па шляху сэрца свайго.

18 Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.

19 І Я ствару плод вуснаў. Супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа ГОСПАД. І Я аздараўлю яго».

20 А бязбожнік — як мора ўзбуранае, якое ня можа супакоіцца, і воды ягоныя выкідаюць балота і бруд.

21 Няма супакою для бязбожных, кажа Бог мой.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help