ПСАЛЬМЫ 149 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 149

1 Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!

2 Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!

3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе, будуць весяліцца на ложках сваіх.

6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,

7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,

8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,

9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help