ЭСТЭР 6 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эст 6

1 У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.

2 І знайшлі запісанае пра тое, што паведаміў Мардэхай пра Бігтану і Тэрэша, двух эўнухаў валадара, якія вартавалі парогі і якія намагаліся выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.

3 І сказаў валадар: «Якое ўшанаваньне і ўзьвялічваньне былі зроблены Мардэхаю за гэта?» І сказалі юнакі валадара, якія служылі яму: «Ня зроблена яму анічога».

4 І сказаў валадар: «Хто на панадворку?» А Аман прыйшоў на вонкавы панадворак дому валадара сказаць валадару, каб павесілі Мардэхая на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго.

5 І сказалі юнакі валадара яму: «Вось, Аман стаіць на панадворку». І сказаў валадар: «Няхай ён увойдзе».

6 І ўвайшоў Аман. І сказаў яму валадар: «Што зрабіць таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць?» І сказаў Аман у сэрцы сваім: «Каму жадае валадар зрабіць ушанаваньне больш, чым мне?»

7 І сказаў Аман валадару: «Чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць,

8 няхай прынясуць шату валадарскую, у якую апранаецца валадар, і прывядуць каня, на якім езьдзіць верхам валадар, і ўзложаць карону валадарства на галаву ягоную.

9 І няхай дадуць шаты і каня ў рукі аднаго з найзначнейшых князёў валадара, і апрануць таго чалавека, якога валадар хоча ўшанаваць, і павядуць яго на кані на гарадзкую плошчу, і будуць клікаць перад ім: “Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!”»

10 І сказаў валадар Аману: «Пасьпяшайся, вазьмі шату і каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мардэхаю Юдэю, які сядзіць пры браме валадарскай. Не абміні анічога з таго, што ты сказаў».

11 І ўзяў Аман шату і каня, і апрануў Мардэхая, і вывеў яго на кані на гарадзкую плошчу, і клікаў перад ім: «Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!»

12 І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.

13 І распавёў Аман Зэрэш, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім пра ўсё, што напаткала яго. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зэрэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдэйскага Мардэхай, перад абліччам якога ты пачаў падаць, ты не пераможаш яго, але падаючы, упадзеш перад абліччам ягоным».

14 Калі яны яшчэ размаўлялі з ім, прыйшлі эўнухі валадарскія і прысьпешвалі, каб прывесьці Амана на гасьціну, якую падрыхтавала Эстэр.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help