1 ЛЕТАПІСАЎ 9 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 9

1 І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.

2 І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.

3 У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэн’яміна, з сыноў Эфраіма і Манасы:

4 Утай, сын Амігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды;

5 з Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя.

6 З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста.

7 З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі;

8 і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія,

9 і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы бацькоў у доме бацькоў сваіх.

10 А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін,

11 і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,

12 і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малькіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра,

13 і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым.

14 А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары;

15 і Бакбакар, Хэрэш, Галял, Маттанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа;

16 і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў.

17 І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны,

18 і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.

19 Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.

20 А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім.

21 Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня.

22 Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю.

23 І яны, і сыны іхнія — прыдзьвернікі ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб на варце.

24 Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.

25 А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі;

26 бо за вернасьць былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага.

27 І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу.

28 І з іх былі пры начыньнях для служэньня, бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх.

29 І з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахошчы.

30 І з сыноў сьвятарскіх былі складальнікі масьцяў з пахошчаў.

31 Матытыя з лявітаў, першародны Шальлюма Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага.

32 І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу.

33 А сьпевакі, галовы бацькоў лявітаў, ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.

34 Гэта галовы бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы жылі ў Ерусаліме.

35 У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха,

36 і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў,

37 Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот.

38 Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.

39 Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.

40 Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.

41 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя.

42 Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу;

43 Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль.

44 У Ацэля шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help