ЛІКІ 36 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 36

1 І прыйшлі галовы бацькоў сем’яў сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і галовам бацькоў сыноў Ізраіля,

2 і сказалі: «Гаспадару нашаму загадаў ГОСПАД жэрабям падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля, і гаспадар наш атрымаў загад ГОСПАДА даць спадчыну Цэлафхада, брата нашага, дочкам ягоным.

3 Але калі яны будуць жонкамі аднаго з сыноў іншага калена сыноў Ізраіля, спадчына іхняя адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, і наша частка, атрыманая жэрабям, змалее.

4 І калі для сыноў Ізраіля прыйдзе год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю».

5 І загадаў Майсей сынам Ізраіля паводле з вуснаў ГОСПАДА, кажучы: «Справядлівае слова пакаленьня сыноў Язэпа.

6 Вось слова, якое загадаў ГОСПАД дочкам Цэлафхада, кажучы: "Яны могуць ісьці замуж за таго, хто добры ў вачах іхніх, але за мужчынаў пакаленьня бацькі свайго могуць ісьці замуж.

7 Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.

8 Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў пакаленьні сыноў Ізраіля, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня бацькоў сваіх, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх,

9 і каб спадчына не перахо­дзіла з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчыны сваёй"».

10 Як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі дочкі Цэлафхада,

11 і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа, дочкі Цэлафхада, за сыноў дзядзькоў сваіх.

12 Пайшлі яны замуж за з сям'і сыноў Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні сям'і бацькі іхняга.

13 Гэта прыказаньні і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help