2 САМУЭЛЯ 1 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Сам 1

1 І сталася пасьля сьмерці Саўла, што Давід вярнуўся пасьля перамогі над Амалекам і спыніўся на два дні ў Цыклягу.

2 І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з Саўла, у па­дзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.

3 І сказаў яму Давід: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён сказаў яму: «Я ўцёк з табару Ізраіля».

4 І сказаў яму Давід: «Што сталася? Распавядзі мне». Ён сказаў: «Людзі паўцякалі з месца бою, і шмат народу загінула, таксама Саўл і Ёнатан, сын ягоны, загінулі».

5 І сказаў Давід юнаку, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што загінуў Саўл і Ёнатан, сын ягоны?»

6 І сказаў юнак, які расказваў яму: «Я ўзыйшоў на гару Гільбоа, і вось, Саўл ляжаў прабіты дзідай сваёй, і вось, коньнікі і калясьніцы даганялі яго.

7 І ён аглянуўся, і ўбачыў мяне, і паклікаў мяне. І я сказаў: “Вось я”.

8 І ён сказаў мне: “Хто ты?” Я сказаў яму: “Я — з Амалека”.

9 І ён сказаў мне: “Падыйдзі да мяне, і забі мяне, бо туга сьмяротная ахапіла мяне, але душа мая ўсё яшчэ ў-ва мне”.

10 Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, які на рамёнах ягоных, і прынёс іх гаспадару майму».

11 І схапіўся Давід за шаты свае, і разьдзёр іх, і ўсе людзі, якія з ім.

12 І галасілі яны, і плакалі, і посьцілі аж да вечара дзеля Саўла і дзеля Ёнатана, сына ягонага, і дзеля народу ГОСПАДА, і дзеля дому Ізраіля, якія пагінулі ад мяча.

13 І сказаў Давід юнаку, які паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын прыхадня Амалекца».

14 І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку тваю і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»

15 І паклікаў Давід аднаго з юнакоў, і сказаў: «Падыйдзі і забі яго». І той забіў яго, і ён памёр.

16 І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».

17 І аплакваў Давід Саўла і Ёнатана, сына ягонага, гэтым жалобным сьпевам,

18 і загадаў навучыць яму сыноў Юды, і ён быў запісаны ў Кнізе Справядлівага,:

19 «Слаўныя твае, Ізраілю, загінулі на ўзгорках тваіх. Як жа маглі загінуць такія волаты?!

20 Не расказвайце ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.

21 Горы Гільбоа! Няхай на вас ані расы, ані дажджу, ані палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт волатаў, шчыт Саўла ня быў памазаны алеем.

22 Без крыві забітых, бяз тлушчу волатаў лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма.

23 Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны.

24 Дочкі Ізраіля, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у кармазын з упрыгожваньнямі, які ўскладаў аздобы залатыя на шаты вашыя.

25 Як жа маглі загінуць у баі такія волаты! Ёнатан забіты на ўзгорках тваіх.

26 Цяжка мне, бо, браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.

27 Як маглі загінуць такія волаты? Загінула зброя баявая!»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help