ПСАЛЬМЫ 112 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 112

1 Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.

2 Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.

3 Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.

4 Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны.

5 Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.

6 Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.

7 Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.

8 Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць прыгнятальнікаў сваіх.

9 Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.

10 Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help