ПСАЛЬМЫ 57 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 57

1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.

2 Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая, і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.

3 Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае для мяне.

4 Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.

5 Душа мая між ільвоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод сыноў чалавечых. Зубы іхнія — дзіды і стрэлы, языкі іхнія — мячы вострыя.

6 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над усёй зямлёй слава Твая.

7 Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але ўваліліся ў яе. (Сэлях)

8 Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць.

9 Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.

10 Буду славіць Цябе сярод людзей, Госпадзе, буду выслаўляць Цябе сярод народаў,

11 бо аж да неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.

12 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над усёй зямлёй слава Твая!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help