ЁЎ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 12

1 І адказаў Ёў, і сказаў:

2 «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.

3 І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта?

4 Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб Ён выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага.

5 Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, яны гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.

6 Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.

7 Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе.

8 Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія.

9 Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта?

10 У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.

11 Ці ж ня вуха разумее словы, і ці ж не паднябеньне пазнае смак ежы?

12 Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне.

13 У — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.

14 Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць.

15 Вось, Ён спыняе воды, і яны высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.

16 У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён падманутага і ашуканца.

17 Ён робіць босымі дарадцаў і ў судзьдзяў адбірае разум.

18 Ён разьвязвае ярмо валадароў і вяроўкай абвязвае сьцёгны іхнія.

19 Ён робіць босымі сьвятароў і магнатаў скідае.

20 Ён закрывае вусны верных і старых пазбаўляе раз­важ­лі­васьці.

21 Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных.

22 Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе.

23 Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.

24 Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.

25 Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help