ЛЯВІТ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ляв 12

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы: “Калі жанчына зачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.

3 А ў восьмы дзень будзе абрэзана скуравінка,

4 а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, і ня будзе ўваходзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні ачышчэньня ейнага.

5 Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у месячніцы, і шэсьць­дзясят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй.

6 Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля сына або дачкі, прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або туркаўку ў ахвяру за грэх да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня.

7 І ён складзе іх у ахвяру перад абліччам ГОСПАДА, і ачысьціць яе, і так будзе яна ачышчаная ад цячэньня крыві сваёй. Гэта закон адносна той, якая нарадзіла сына або дачку.

8 Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help