2 ВАЛАДАРОЎ 16 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Вал 16

1 У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды.

2 Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён слушнага ў вачах ГОСПАДА, Бога ягонага, як Давід, бацька ягоны.

3 І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь паводле брыдотаў народаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам сыноў Ізраіля.

4 І складаў ён ахвяры, і ка­дзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным дрэвам зялёным.

5 Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць суп­раць Ерусаліму. І абляглі яны Ахаза, але не змаглі перамагчы яго.

6 У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Сірыі і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.

7 І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, кажучы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія паўсталі на мяне».

8 І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі.

9 І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў.

10 І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пілесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў Урыі сьвятару выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.

11 І пабудаваў Урыя сьвятар ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску.

12 І прыйшоў валадар з Дамаску, і ўбачыў ахвярнік, і наблізіўся валадар да ахвярніка, і ўзыйшоў на яго.

13 І спаліў ён цэласпаленьне сваё і ахвяру хлебную сваю, і выліў ахвяру вадкую сваю, і крывёю ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік.

14 А мядзяны ахвярнік, які перад абліччам ГОС­ПАДА, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Дому, паміж ахвярнікам і Домам ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка на поўначы.

15 загадаў валадар Ахаз сьвятару Урыі, кажучы: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, цэласпаленьні валадара і ягоную ахвяру хлебную, цэласпаленьні ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».

16 І святар Урыя зрабіў усё, што яму загадаў валадар Ахаз.

17 І валадар Ахаз абламіў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх мыцельнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.

18 І ён прыбраў перад абліччам валадара Асірыі кружганак суботні, які пабудавалі ў Доме, і выхад навонкі для валадара з Дому ГОСПАДА.

19 А іншыя дзеяньні Ахаза, якія ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.

20 І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І пасьля яго стаў валадаром Эзэкія, сын ягоны.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help