2 САМУЭЛЯ 9 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Сам 9

1 І сказаў Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я зьяўлю міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?»

2 А з дому Саўла адзін слуга на імя Цыва. І паклікалі яго да Давіда, і валадар сказаў яму: «Ці ты Цыва?» Ён сказаў: «Слуга твой».

3 І сказаў валадар: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую?» І сказаў Цыва валадару: «Яшчэ сын Ёнатана, хворы на ногі».

4 І сказаў яму валадар: «Дзе ён?» А Цыва сказаў валадару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, у Лёдэбары».

5 І валадар Давід паслаў па яго, і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Лёдэбару.

6 І прыйшоў Мэфібашэт, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэфібашэт». Ён сказаў: «Вось слуга твой».

7 І сказаў яму Давід: «Ня бойся, бо я зьяўлю табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго, і я зьвярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».

8 І той пакланіўся, і сказаў: «Хто ж слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я».

9 І паклікаў валадар Цыву, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і ўсяму дому ягонаму, я перадаю сыну гаспадара твайго.

10 І будзеш яму служыць на ральлі ты, і сыны твае, і слугі твае, і будзеш прынось, і будзе хлеб у сына гаспадара твайго, і ён будзе есьці. І Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Цыва меў пятнаццаць сыноў і дваццаць слугаў.

11 І сказаў Цыва валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала, як адзін з сыноў валадара.

12 Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І ўсе, што жылі ў доме Цывы, былі слугамі ў Мэфібашэта.

13 І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. А быў ён кульгавы на абедзьве нагі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help