ЗАХАРЫЯ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Зах 2

1 І ўзьняў я вочы мае, і ўбачыў, і вось, муж, і ў руцэ ягонай меральны прут.

2 І я сказаў: “Куды ты ідзеш?” А ён сказаў мне: “Мераць Ерусалім, каб убачыць, якая шырыня ягоная і якая даўжыня ягоная”.

3 І вось, анёл, які гаварыў са мною, выходзіць, і другі анёл выходзіць насустрач яму,

4 і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.

5 І Я буду для яго, кажа ГОСПАД, вогненным мурам вакол, і буду славаю пасярод яго’”.

6 Гора, гора! Уцякайце з зямлі паўночнай, кажа ГОСПАД, бо на чатыры вятры нябесныя Я расьцярушу вас, кажа ГОСПАД.

7 Гора! Уцякай на Сыён тая, якая жывеш у дачкі Бабілону.

8 Бо гэта сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.

9 І вось Я махну рукою Маёй на іх, і яны будуць здабычай для слугаў сваіх, і даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне.

10 Весяліся і радуйся, дачка Сыёну, бо вось, Я прыхо­джу і буду жыць пасярод цябе, кажа ГОСПАД.

11 І далучыцца шмат народаў да ГОСПАДА ў той дзень і будуць Мне народам, і Я буду жыць пасярод цябе, і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да цябе.

12 І ўспадкаеміць ГОСПАД Юду, частку Сваю ў зямлі сьвятой, і зноў выбярэ Ерусалім”.

13 Няхай змоўкне ўсякае цела перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён паўстаў са сьвятой сялібы Сваёй.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help