ЭЗЭКІЭЛЬ 22 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Эзк 22

1 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

2 «А ты, сыне чалавечы, ці будзеш судзіць? Ці будзеш судзіць горад крыві? Пакажы яму ўсе брыдоты ягоныя,

3 і скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Горад, які разьлівае кроў пасярод сябе, каб гэтым наблізіць час свой, і робіць ідалаў для сябе, каб паганіцца.

4 Крывёю тваёй, якую ты праліў, ты саграшыў, і ідаламі тваімі, якіх ты зрабіў, ты апаганіўся. І ты наблізіў дні твае, і прыйшлі гады твае. Таму Я аддам цябе на ганьбу сярод народаў і на пасьмешышча для ўсіх земляў.

5 Блізкія і далёкія ад цябе будуць сьмяяцца з цябе, з нячыстым імем і поўны замяшаньня.

6 Вось, князі Ізраіля, кожны ў рамяна свайго, былі ў табе, каб разьліваць кроў.

7 Бацька і маці зьневажаюцца ў цябе, прыхадню робяць крыўду пасярод цябе, сірата і ўдава прыгнятаныя ў цябе.

8 Сьвятыні Мае ты зневажаеш і суботы Мае зьнеслаўляеш.

9 Паклёпнікі ёсьць у цябе, каб праліваць кроў, на гарах ядуць у цябе і робяць распусту пасярод цябе.

10 Голасьць бацькі адкрываецца ў цябе, ў пару нячыстасьці ейнай гвалцяць у цябе.

11 Адзін робіць брыдоту з жонкай бліжняга свайго, другі пляміцца распустай з нявесткай сваёй, а іншы гвалтуе ў цябе сястру сваю, дачку бацькі свайго.

12 Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.

13 Вось, Я ўдару ў далоні Мае з прычыны набыткаў, якія ты зьбіраеш, і з прычыны крыві, якая пасярод цябе.

14 Ці ўстаіць сэрца тваё? Ці будуць рукі твае моцныя ў тыя дні, калі Я вазьмуся за цябе? Я, ГОСПАД, прамовіў і зраблю.

15 І Я расьцярушу цябе сярод народаў, і раскідаю паміж земляў, і прыму з цябе нячыстасьць тваю.

16 І ты будзеш зьняслаўлены на вачах народаў, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”».

17 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

18 «Сыне чалавечы, дом Ізраіля стаўся для Мяне як жужаль; усе яны — медзь, цына, жалеза і волава ў сярэдзіне горана, сталіся яны жужалем ад срэбра.

19 Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “За тое, што ўсе вы сталіся жужалем, Я зьбяру вас у сярэдзіне Ерусаліму.

20 Як зьбіраюць разам у горане срэбра, медзь, жалеза, волава і цыну, каб распа­ліць унізе агонь і растапіць іх, так і Я зьбяру вас у гневе Маім і абурэньні Маім, і пакладу вас, і растаплю.

21 І Я зьбяру вас, і распалю супраць вас агонь гневу Майго, і вы будзеце растопленыя ў сярэдзіне.

22 Як срэбра топіцца ў сярэдзіне горана, так і вы будзеце растопленыя ў сярэдзіне яго, і даведаецеся, што Я, ГОСПАД, выліў на вас лютасьць Маю”».

23 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

24 «Сыне чалавечы, скажы: “Ты — зямля неачышчаная, ты не была абмытая дажджом у дзень гневу.

25 Змова прарокаў ейных пасярод яе, яны як ільвы рыклівыя, што разьдзіраюць здабычу; яны жаруць душы, забіраюць багацьці і каштоўнасьці і памнажаюць удоваў пасярод яе.

26 Сьвятары ейныя парушаюць Закон Мой, паганяць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятое ад несьвятога і не адрозьніваюць чыстага ад нячыстага, і ад суботаў Маіх адвярнулі вочы свае, і Я зьняважаны сярод іх.

27 Князі ейныя пасярод яе як ваўкі, якія разьдзіраюць здабычу; яны разьліваюць кроў, забіваюць душы, здабываюць набытак.

28 А прарокі ейныя пакрываюць усё тынкам, бачаць відзежы марныя і прадказваюць фальшыва, кажуць: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”, а ГОСПАД не прамаўляў.

29 Народ зямлі гэтай уціскаюць уціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.

30 І Я шукаў сярод іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў выломе перад абліччам Маім за зямлю гэтую, каб Я ня зьнішчыў яе, і не знайшоў.

31 І Я выліў на іх гнеў Мой, у агні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help