ІСАЯ 20 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 20

1 У год, калі Тартан прыйшоў да Ашдоду, калі паслаў яго Саргон, валадар Асірыі, і ён ваяваў супраць Ашдоду, і здабыў яго,

2 у гэты час прамовіў ГОСПАД праз рукі Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі і разьвяжы зрэбніцу на сьцёгнах тваіх, і здымі сандалы твае з ног тваіх!» І ён зрабіў так, ходзячы голы і босы.

3 І сказаў ГОСПАД: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы і босы тры гады — знак і цуд адносна Эгіпту і Куш,

4 так валадар Асірыі павядзе палонных Эгіпту і выгнанцаў Кушу, маладых і старых, голых і босых, і з адкрытымі азадкамі. Голы Эгіпет!

5 І спалохаюцца, і зьбянтэжацца з прычыны Куш, на­дзеі іхняй, і з прычыны Эгіпту, пахвальбы іхняй.

6 І скажа ў той дзень жыхар узьбярэжжа: “Вось такая надзея нашая, да якой мы зьвярталіся па дапамогу, каб выратавала нас ад аблічча валадара Асірыі! І як уратуемся мы самі?”»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help