2 САМУЭЛЯ 21 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

2 Сам 21

1 І стаўся голад у дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД сказаў: «На Саўле і на доме ягоным кроў, бо ён забіў Гібэонцаў».

2 І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся іх, але Саўл спрабаваў зьніш­чыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.

3 І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зра­біць? І чым вас перапрасіць, каб вы дабраславілі спадчыну ГОСПАДА?»

4 І Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў: «Што вы скажаце, я зраблю вам».

5 І сказалі яны валадару: «Ад таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер выгубіць нас, каб не засталося нікога з нас у межах Ізраіля,

6 няхай будуць дадзены нам сем чалавек з сыноў ягоных, і мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гіве Саўла, выбранца ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам вам».

7 Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі ГОСПАДАМ паміж Давідам і Ёнатанам, сынам Саўла.

8 І ўзяў валадар двух сыноў Рыцпы, дачкі Аі, якіх яна нарадзіла Саўлу, Армона і Мэфібашэта, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, якіх яна нара­дзіла Адрыэлю, сыну Барзілая з Мэхолы.

9 І аддаў іх у рукі Гібэонцаў, і яны павесілі іх на гары перад абліччам ГОСПАДА. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.

10 А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на скале, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла сядаць на іх птушкам паднебным удзень і зьвярам палявым уначы.

11 І было паведамлена Давіду пра тое, што рабіла Рыцпа, дачка Аі, наложніца Саўла.

12 І пайшоў Давід, і ўзяў у гаспадароў Ябэшу Гілеадзкага косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі там павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.

13 І перанёс ён адтуль косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, і сабралі косткі павешаных.

14 І пахавалі косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І быў упрошаны Бог, над зямлёй.

15 І была зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід і слугі ягоныя з ім, і ваявалі з Філістынцамі. І Давід быў змучаны.

16 І Ішбі з Нову, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў ме­дзі, і ён быў падперазаны новым, казаў, што заб’е Давіда.

17 Але дапамог Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І лю­дзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».

18 І сталася пасьля гэтага, і зноў была вайна ў Гобе суп­раць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа, які з нашчадкаў Рафы.

19 І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэт­леему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.

20 І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, які таксама нарадзіўся ў Рафы.

21 І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда.

22 Гэтыя чатыры нарадзіліся ў Рафы з Гату. І яны загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слугаў ягоных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help