ПСАЛЬМЫ 104 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 104

1 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся!

2 Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.

3 Ты паставіў над водамі хорамы Твае, Ты паставіў хмары як калясьніцу Тваю, Ты ходзіш на крылах ветру.

4 Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае.

5 Ты паставіў зямлю на месцы яе, ня можа яна пахіснуцца на вякі вечныя.

6 Бяздоньнямі, як вопраткай, закрыў Ты яе; па-над горамі воды стаялі.

7 Перад пагрозай Тваёй яны ўцякалі, перад голасам грымотаў Тваіх адступаліся.

8 Узьнімаліся горы, зыходзілі раўніны на месцы, якія Ты заснаваў для іх.

9 Ты паклаў мяжу, якую не пяройдуць; ня вернуцца, каб закрыць зямлю.

10 Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў,

11 пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю.

12 Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць.

13 Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.

14 Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі

15 і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.

16 Насычаюцца дрэвы ГОСПАДА, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў.

17 Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе дом свой.

18 Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў.

19 Ён месяц зрабіў, пару; сонца ведае захад свой.

20 Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя.

21 Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы.

22 Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць.

23 Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара.

24 Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.

25 Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.

26 Там караблі ходзяць. Левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.

27 Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час.

28 Ты даеш ім, яны зьбіраюць; Ты адкрываеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.

29 Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.

30 Ты пашлеш Дух Твой, і яны створаныя, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.

31 Няхай будзе слава ГОСПАДА на вякі, няхай радуецца ГОСПАД з дзеяў Сваіх.

32 Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; дакранецца да гор, і яны палаюць.

33 Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.

34 Няхай будзе салодкім Яму разважаньне маё, а я буду весяліцца ў ГОСПАДЗЕ.

35 Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Альлелюя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help