ПСАЛЬМЫ 63 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 63

1 Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.

2 Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.

3 Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.

4 Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.

5 Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.

6 Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,

7 калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты пра Цябе разважаю.

8 Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

9 Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.

10 А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,

11 будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.

12 І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help