ЁЎ 13 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 13

1 Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела.

2 Тое, што вам вядома, і я ведаю, і я ня горшы ад вас.

3 Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць.

4 Бо вы задумалі няпраўду, вы — лекары, нічога ня вартыя.

5 Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць!

6 Паслухайце скаргу маю і зважце на адказ вуснаў маіх.

7 Ці належала вам дзеля Бога казаць няпраўду і дзеля Яго гаварыць хлусьліва?

8 Ці належала вам быць крывадушнымі дзеля Яго, і за Бога на судзе спрачацца?

9 Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека?

10 Ён, караючы, пакарае вас, калі будзеце патаемна зважаць на аблічча.

11 Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не агартае вас?

12 Напаміны вашыя — гэта словы з попелу, а вежы вашыя — вежы гліняныя.

13 Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.

14 Навошта мне кусаць цела маё зубамі маімі і душу маю трымаць рукамі маімі.

15 Хоць бы і забіў мяне, буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.

16 У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае.

17 Слухайце ўважліва словы мае, і няхай будзе ў вушах вашых тлумачэньне маё.

18 Бо я пачаў суд, і ведаю, што апраўданы.

19 Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і памерці.

20 Дзьвюх толькі рэчаў не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:

21 аддалі руку Тваю ад мяне, і жах Твой няхай не палохае мяне.

22 Пакліч мяне, і я адкажу Табе, або я буду гаварыць, а Ты адкажы мне.

23 Якія грахі і правіны я маю? Пакажы мне грэх мой і правіны мае.

24 Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе?

25 Ці Ты пужаеш лісток, які сарваны, і гонішся за сухой саломай?

26 Бо Ты пішаш пра мяне прыкрасьці і прыгадваеш мне грахі маладосьці маёй.

27 Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае.

28 І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help