ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Разьдзел 15

1 Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

2 Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства.

3 Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.

4 Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.

5 Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

6 У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.

7 Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое.

8 Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.

9 Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.

10 Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.

11 Адхлань і пекла перад ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых.

12 Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.

13 Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.

14 Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

15 Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.

16 Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.

17 Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.

18 Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.

19 Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.

20 Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

21 Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.

22 Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

23 Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.

24 Сьцежка жыцьця ў разважлівага ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.

25 ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.

26 Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя.

27 Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.

28 Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.

29 ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.

30 Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косткі.

31 Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.

32 Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньні, здабывае розум.

33 Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help