1 ВАЛАДАРОЎ 4 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Вал 4

1 І быў валадар Салямон валадаром над усім Ізраілем.

2 І меў ён начальнікаў: Азарыю, сына Цадока, сьвятара,

3 Аліхарэфа і Ахію, сыноў Шышы, пісараў, і Язафата, сына Ахілюда, канцлера.

4 А Бэная, сын Егаяды, над войскам, а Цадок і Абіятар — сьвятарамі.

5 Азарыя, сын Натана, над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.

6 Ахішар — начальнікам над домам, а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі.

7 І меў Салямон дванаццаць намесьнікаў над усім Ізраілем, і яны рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў забясьпечваць харчы на адзін месяц у год.

8 Вось імёны іхнія: Бэн-Хур — на гары Эфраіма;

9 Бэн-Дэкэр — у Макацы і ў Шаальбіме, у Бэт-Шэмэшы, Элёне і Бэт-Ханане;

10 Бэн-Хэсэд — у Арубоце, да яго Сахо і ўся зямля Хэфэр.

11 Бэн-Абінадаў, якому ўся ваколіца Дору, і Тафат, дачка Салямона, была жонкай ягонай;

12 Баана, сын Ахілюда, — над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шэанам, які каля Цартаны, ніжэй Езрээля, ад Бэт-Шэану аж да Абэль-Мэхо і аж да ваколіц Ёкмэаму.

13 Бэн-Гэбэр — у Рамоце Гілеадзкім, ён меў Хавот-Яір сыноў Манасы ў Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і мядзянымі засаўкамі;

14 Ахінадаў, сын Іддо, — у Маханаіме;

15 Ахімаац — у Нэфталі, ён таксама ўзяў за жонку Басэмат, дачку Салямона;

16 Баана, сын Хушая, — у Асэра і ў Бэалоце,

17 Язафат, сын Паруаха — у Ісахара,

18 Шымэй, сын Элы — у Бэн’яміна.

19 Гэбэр, сын Урыя — у зямлі Гілеад, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, і Ога, валадара Башану. І адзін намесьнік у зямлі.

20 Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны ўдосталь елі і пілі, і цешыліся.

21 І валодаў Салямон усімі валадарствамі ад ракі аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі Салямону ўсе дні жыцьця ягонага.

22 Харчаваньнем Салямона на кожны дзень: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсьцьдзясят кораў звычайнай мукі,

23 дзесяць кормных валоў і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, апрача аленяў, сарнаў, антылёпаў і кормных птушак.

24 Ён панаваў над усім абшарам на гэты бок ракі, ад Тыфсаху да Газы, і над усімі валадарамі абшараў на гэты бок ракі. І меў ён супакой на ўсіх межах сваіх наўкола.

25 І Юда і Ізраіль жылі ў бясьпецы, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона.

26 І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней для калясьніцаў сваіх і дванаццаць тысячаў вершнікаў.

27 І намесьнікі дастаўлялі валадару Салямону і ўсім, хто набліжаўся да стала валадара Салямона, усё неабходнае, кожны ў свой месяц, і не бракавала нічога.

28 А ячмень і салому для коней і дрыгантаў дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначанае.

29 І даў Бог Салямону вельмі вялікую мудрасьць і разважлівасьць, і шырокае сэрца, як пясок, які на беразе мора.

30 І перавышала мудрасьць Салямона мудрасьць усіх сыноў Усходу і ўсю мудрасьць Эгіпту.

31 І быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, Гэмана, Калькола і Дарду, сыноў Махола, і было імя ягонае ў-ва ўсіх навакольных народаў.

32 І расказаў ён тры тысячы прыказак, а сьпеваў ягоных было тысяча пяць.

33 І гаварыў ён пра дрэвы, ад кедраў, што на Лібане, аж да гізопу, што расьце на муры. Гаварыў ён пра зьвяроў, пра птушак, пра паўзуноў і рыбаў.

34 І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасьці Салямона, і ад усіх валадароў зямлі, якія чулі пра мудрасьць ягоную.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help