1 ЛЕТАПІСАЎ 22 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 22

1 І сказаў Давід: «Тут Дом ГОСПАДА Бога, і тут ахвярнік цэласпаленьня для Ізраіля».

2 І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.

3 І мноства жалеза на цьвікі для брамных варотаў і на клямкі падрыхтаваў Давід, і мноства медзі, не было вагі,

4 і дрэва кедровага бяз ліку, бо Сідонцы і Тырыяне прывезьлі для Давіда шмат дрэва кедровага.

5 І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства перад сьмерцю сваёй.

6 І паклікаў Салямона, сына свайго, і загадаў яму пабудаваць Дом ГОСПАДУ, Богу Ізраіля.

7 І сказаў Давід Салямону: «Сыне мой, я меў у сэрцы маім пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго.

8 І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.

9 Вось, сын народзіцца ў цябе, ён будзе чалавек супакою, і Я дам яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал, бо імя ягонае будзе Салямон. Мір і цішыню Я дам Ізраілю ў дні ягоныя.

10 Ён пабудуе Дом для імя Майго, і ён будзе Мне сынам, а Я яму — Бацькам, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага над Ізраілем на вякі”.

11 Цяпер, сыне мой, няхай будзе ГОСПАД з табою, і бу­дзеш мець посьпех, і пабудуеш Дом ГОСПАДУ, Богу твайму, як Ён прамовіў пра цябе.

12 Толькі няхай дасьць табе ГОСПАД розум і разуменьне, і няхай паставіць цябе над Ізраілем, а ты захоўвай Закон ГОСПАДА, Бога твайго.

13 Тады ты будзеш мець посьпех, калі будзеш захоўваць і выконваць пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не палохайся.

14 І вось, я ў нястачы сваёй падрыхтаваў для Дому ГОСПАДА золата сто тысячаў талентаў і срэбра тысяча тысячаў талентаў, а медзі і жалезу няма вагі, бо іх мноства. І дрэва, і камяні я падрыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.

15 У цябе мноства работнікаў для працы; каменяроў і разьбяроў, і цесьляроў, і ўсіх, здольных да ўсякай работы.

16 Золата, срэбра, медзі і жалезу няма лічбы. Устань і рабі; і ГОСПАД будзе з табою».

17 І загадаў Давід усім князям Ізраіля, каб дапамагалі Салямону, сыну ягонаму:

18 «Ці ГОСПАД, Бог ваш, ня з вамі? І Ён даў супакой навокал, бо Ён аддаў у рукі мае жыхароў зямлі гэтай, і здабытая зямля гэтая перад абліччам ГОСПАДА і перад абліччам народу Ягонага.

19 Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help