ЭКЛЕЗІЯСТ 9 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Экл 9

1 Да ўсяго гэтага я прыклаў сэрца сваё, каб спасьцігнуць усё гэта, што праведныя і мудрыя, і ўчынкі іхнія — у руцэ Божай, і таксама любоў і нянавісьць. І чалавек ня ведае ўсяго таго, што перад ім.

2 Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка і для бязбожніка, для добрага і чыстага і для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае, як для добрага, так і для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баіцца.

3 І тое кепска ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсіх; і таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, і шаленства ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым да памёршых.

4 Бо той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў.

5 Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нічога ня ведаюць, і ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра іх.

6 Таксама любоў іхняя і нянавісьць іхняя, і зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлі, і ня ма­юць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам.

7 Ідзі, еш з радасьцю хлеб твой і пі са спакойным сэрцам віно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.

8 Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.

9 Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, у-ва ўсе дні марнага жыцьця твайго, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьці тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьці і ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.

10 Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.

11 І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім бег і не магутным — вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.

12 Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкі заблытваюцца ў сіле, так сыны чалавечыя патрапляюць у ліхі час, які прыходзіць на іх нечакана.

13 Таксама бачыў я такую мудрасьць пад сонцам, і вялікай яна для мяне:

14 Горад малы, і людзей у ім няшмат, і прыйшоў да яго вялікі валадар, і атачыў яго, і насыпаў супраць яго вялікія валы.

15 І знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; і ніводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.

16 І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, і словаў ягоных ня слухаюць”.

17 Спакойныя словы мудрых паслухаць, чым крык таго, хто пануе сярод дурняў.

18 Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзін грэшнік зьнішчыць шмат добрага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help