ПСАЛЬМЫ 45 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 45

1 Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.

2 Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я расказваю твор мой пра Валадара. Язык мой — як пёрка спраўнага пісара.

3 Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў Тваіх! Таму дабраславіў Цябе Бог на вякі.

4 Падперажы, Волаце, паясьніцу мячом Тваім, славай Тваёй і веліччу Тваёй!

5 І ў велічы Тваёй мей посьпех, сядзь са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца Твая няхай навучыць цябе страху.

6 Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад Твае, яны ў сэрцы ворагаў Валадара.

7 Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.

8 Ты палюбіў праведнасьць і ўзьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой, алеем радасьці больш за таварышаў Тваіх.

9 Усё адзеньне Тваё — міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае на струнах вяселіць Цябе.

10 Дочкі валадароў сярод шанаваных Тваіх; сужонка Валадара стаіць праваруч Цябе ў шчырым золаце з Афіру.

11 «Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.

12 І калі Валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад Ім, бо Ён — Госпад твой».

13 I дачка Тыру з дарам перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.

14 Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.

15 У вопратках рознакаляровых вядуць яе да Валадара; дзяўчыны за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.

16 Іх вядуць у радасьці і вясёласьці, і ўваходзяць яны ў палац Валадара.

17 Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.

18 Я зраблю памятным імя Тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць Цябе на вякі вечныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help