НЭЭМІЯ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Нээм 12

1 Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зэрубабэлем, сынам Шэалтыэля, і з Ешуа: Сэрая, Ярэмія, Эзра,

2 Амарыя, Малух, Хаттуш,

3 Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,

4 Іддо, Гінетой, Абія,

5 Міямін, Маадыя, Більга,

6 Шэмая, Еярыў, Едая,

7 Салу, Амок, Хількія, Едая. Гэта галовы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ешуа.

8 І лявіты: Ешуа, Біннуй, Кадміэль, Шэрэвія, Юда, Маттанія, які гімнамі падзякі, ён і браты ягоныя.

9 А Бакбукія і Уньні, і браты іхнія насупраць іх на варце паводле чаргі.

10 І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Эліяшыва, Эліяшыў Ёяду,

11 Ёяда нарадзіў Ёнатана, Ёнатан нарадзіў Яддуя.

12 А ў дні Ёякіма былі сьвятары галовамі бацькоў: у Сэраі — Мэрая, у Ярэміі — Хананія,

13 у Эзры — Мэшулям, у Амарыі — Ёгаханан,

14 у Малуха — Ёнатан, у Шэваніі — Язэп,

15 у Харыма — Адна, у Мэраёта — Хэлкай,

16 у Іддо — Захарыя, у Гінэтона — Мэшулям,

17 у Абіі — Зіхры, у Мін’яміна і Маода — Пілтай,

18 у Більгі — Шамуа, у Шэмаі — Еганатан,

19 у Ёярыва — Матэнай, у Едаі — Узьзі,

20 у Салая — Калай, у Амока — Евэр,

21 у Хількіі — Хашавія, у Едая — Натанаэль.

22 Лявіты, галовы бацькоў былі запісаныя ў дні Эліяшыва, Ёяды, Ёханана і Яддуа, а сьвятары — за валадараньня Дарыя Пэрса.

23 Сыны Левія, галовы бацькоў, былі запісаныя ў кнігу летапісу аж да дзён Ёханана, сына Эліяшыва.

24 І галовамі лявітаў: Хашавія, Шэрэвія, Ешуа, сын Кадміэля, і браты іхнія, насупраць іх, каб выхваляць і дзякаваць, паводле загаду Давіда, чалавека Божага, чарга за чаргою.

25 Маттанія, Бакбукія, Абадыя, Мэшулям, Тальмон, Аккуў, прыдзьвернікі, вартавалі пры каморах каля брамаў.

26 Яны ў дні Ёякіма, сына Ешуа, сына Ёцадака, і ў дні Нээміі, ваяводы, і Эзры, сьвятара і кніжніка.

27 А на пасьвячэньне муру Ерусаліму шукалі лявітаў у-ва ўсіх месцах іхніх, каб прывесьці іх у Ерусалім і зрабіць пасьвячэньне з радасьцю, і з падзякаю, і са сьпевамі, псалтырамі і гусьлямі.

28 І сабраліся сыны сьпевакоў з ваколіцаў Ерусаліму і з вёсак Нэтофацян,

29 і з дому Бэт-Гагільгаму, і з палёў Гевы і Азмавэту, бо сьпевакі пабудавалі сабе паселішчы вакол Ерусаліму.

30 І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ, і брамы, і мур.

31 І я прывёў князёў Юдэі на мур, і паставіў два хоры вялікія. Адзін з іх ішоў направа, па муры да Брамы Гною.

32 За імі ішоў Гашая і палова князёў Юдэі,

33 і Азарыя, Эзра, Мэшулям,

34 Юда, Бэн’ямін, Шэмая і Ярэмія.

35 А з сыноў сьвятарскіх з трубамі Захарыя, сын Ёнатана, сына Шэмаі, сына Маттаніі, сына Міхая, сына Заккура, сына Асафа,

36 і браты ягоныя: Шэмая, Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нэтанэль, Юда, Ханані з музычнымі інструмэнтамі Давіда, чалавека Божага, і Эзра кніжнік перад імі.

37 І каля Брамы Крыніцы, насупраць іх, яны ўзыйшлі па прыступках гораду Давіда на мур вышэй дому Давіда, аж да Брамы Воднай на ўсходзе.

38 І другі хор ішоў насустрач ім, і за ім я і палова народу па муры ад Вежы Печаў аж да Муру Шырокага,

39 і ад Брамы Эфраіма, Браму Старую, Браму Рыбную, Вежу Хананэля і Вежу Мэа аж да Брамы Авечай, і спыніліся пры Браме Варты.

40 І сталі абодва хоры ў Доме Божым, і я і палова кіраўнікоў са мною,

41 і сьвятары: Эліякім, Маасэя, Мін’ямін, Міхая, Эліяэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,

42 і Маасэя, Шэмая, Элеазар, Узьзі, Ягахана, Малькія, Элям, Эзэр. І сьпявалі сьпевамі голасна, і Ізахія кіраўніком.

43 І ахвяроўвалі ў той дзень ахвяры вялікія, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх радасьцю вялікаю. Таксама жанчыны і дзеці радаваліся, і радасьць Ерусаліму была чуваць далёка.

44 І былі прызначаны ў той дзень людзі, каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі.

45 І яны захоўвалі пастановы Бога свайго і пастановы пра ачышчэньні, і сьпевакамі і прыдзьвернікамі паводле загаду Давіда і Салямона, сына ягонага.

46 Бо ў дні Давіда і Асафа здаўна вызначаны галовы сьпевакоў і сьпевы хвалы і падзякі Богу.

47 І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі для сьпевакоў і прыдзьвернікаў; і давалі сьвятыя лявітам, а лявіты давалі сьвятыя сынам Аарона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help