ПСАЛЬМЫ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 12

1 Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда.

2 Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя зьніклі сярод сыноў чалавечых.

3 Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць.

4 Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,

5 тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»

6 «За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, — кажа ГОСПАД, — пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць».

7 Словы ГОСПАДА — чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае.

8 Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі.

9 Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help