ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Разьдзел 20

1 Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.

2 Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.

3 Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.

4 Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і нічога.

5 Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.

6 Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?

7 Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.

8 Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, раскідвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.

9 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?

10 Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.

11 Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.

12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.

13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.

14 «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адый­дзецца, тады хваліцца.

15 Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.

16 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.

17 Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.

18 Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.

19 Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.

20 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.

21 Спадчына, на пачатку пасьпешліва здабытая, ня бу­дзе пры канцы дабраслаўлёная.

22 Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён выбавіць цябе.

23 Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.

24 Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?

25 Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.

26 Мудры валадар раскідае бязбожнікаў і зьверне на іх кола.

27 Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.

28 Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.

29 Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.

30 Вытні і раны — лекавальная масьць, ад ліхоты, і ўдары глыбіню нутра.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help