ПСАЛЬМЫ 66 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 66

1 Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля!

2 Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

3 Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.

4 Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях)

5 Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках адносна сыноў чалавечых.

6 Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!

7 Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)

8 Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.

9 Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.

10 Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.

11 Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.

12 Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.

13 Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае,

14 якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй.

15 Цэласпаленьні з тлустых прынясу Табе з дымам баранаў; дам валоў і казлоў. (Сэлях)

16 Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.

17 Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.

18 Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!

19 Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу на голас малітвы маёй.

20 Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help