ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Друг 15

1 У канцы сёмага году даруй даўгі.

2 Дараваньне даўгоў на тым, што кожны пазыкадавец, які пазычыў бліжняму свайму з рукі сваёй, ня бу­дзе вымагаць звароту пазыкі ад бліжняга або брата свайго, бо абвешчана дараваньне даўгоў ГОСПАДА.

3 Ад чужога будзеш вымагаць, але што будзе тваё ў брата твайго, няхай даруе рука твая.

4 Не павінна быць у цябе ўбогага, бо ГОСПАД, дабраслаўляючы, дабраславіць цябе ў зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой дае табе як спадчыну на ўласнасьць,

5 калі толькі будзеш слу­хаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні гэтыя, якія сёньня я загадваю табе.

6 Бо ГОСПАД, Бог твой, бу­дзе дабраслаўляць цябе, як абяцаў табе. І ты будзеш пазы­чаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; будзеш панаваць над шматлікімі народамі, а над табою ня бу­дзе панаваць.

7 Калі адзін з братоў тваіх, які ў адной з брамаў тваіх у зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, будзе ўбогім, не зацьвярдзі сэрца твайго і ня сьцісьні рукі тваёй перад убогім братам тваім,

8 але, адкрываючы, адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку паводле патрэбы ягонай, што будзе патрэбна яму.

9 Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму, і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.

10 Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.

11 Бо будуць убогія ў зямлі гэтай. Дзеля гэтага я загадваю табе, кажучы: “Адкрываючы, адкрывай руку тваю брату твайму, які ў патрэбе, і ўбогаму, які ў зямлі тваёй”.

12 Калі прадасца табе брат твой, Гебрай або Гебрайка, няхай будзе нявольнікам шэсьць гадоў. У сёмы год выпусьціш яго вольным ад сябе.

13 Калі будзеш, вызваляючы, вызваляць яго, не адпусьціш яго з пустымі.

14 Адорваючы, адаруеш яго і дасі яму з авечак тваіх, з току твайго і з тоўчні тваёй, якімі дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.

15 Памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой. Дзеля гэтага я загадваю табе гэта слова сёньня.

16 А станецца, што ён скажа табе: “Не адыйду ад цябе, бо люблю цябе і дом твой”, бо добра яму ў цябе.

17 Тады возьмеш шыла і праколеш вуха яму пры дзьвярах, і будзе ён табе служыць вечна, і падобна зробіш і з нявольніцай тваёй.

18 Няхай ня будзе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш.

19 Усіх першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў валоў тваіх і авечак тваіх, маеш пасьвяціць ГОСПАДУ, Богу твайму. Ня будзеш працаваць першародным валом тваім і ня будзеш стрыгчы першароднага з авечак тваіх.

20 Штогод перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, будзеш есьці іх ты і дом твой.

21 Калі яно будзе мець загану, будзе сьляпое, кульгавае або з нейкім недахопам, ня зложыш такога ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму.

22 У брамах тваіх зьясі яго. Чысты і нячысты можа есьці яго, як сарну і аленя.

23 Толькі крыві іхняй ня будзеш есьці; выльлеш яе на зямлю, як ваду.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help