ЗАХАРЫЯ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Зах 12

1 Цяжар слова ГОСПАДА пра Ізраіля. Кажа ГОСПАД, Які расьцягнуў неба, і заснаваў зямлю, і ўкшталтаваў дух чалавека ў нутры ягоным.

2 Вось, Я зраблю Ерусалім келіхам хістаньня для ўсіх народаў навокал, і таксама будзе для Юды, калі будуць аблягаць Ерусалім.

3 І станецца ў той дзень, што Я зраблю Ерусалім цяжкім камянём для ўсіх народаў. Усе, якія будуць падымаць яго, калецтвам скалечацца, і зьбяруцца супраць яго ўсе народы зямлі.

4 У той дзень, кажа ГОСПАД, Я ўдару кожнага каня жахам, а вершніка ягонага — шаленствам; і на дом Юды Я адкрыю вочы Мае, а ўсіх коней народаў Я ўдару сьлепатою.

5 І скажуць князі Юды ў сэрцы сваім: «Сіла для жыхароў Ерусаліму — у ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Богу іхнім».

6 У той дзень Я зраблю князёў Юды як казан з агнём сярод дроваў і як паходню запаленую сярод снапоў, і яны пажаруць справа і зьлева ўсе народы навокал, і Ерусалім будзе зноў населены на месцы сваім, у Ерусаліме.

7 І збавіць ГОСПАД спачатку намёты Юды, каб не вывышалася слава дому Давіда і слава жыхароў Ерусаліму па-над Юду.

8 У той дзень будзе бараніць ГОСПАД жыхароў Ерусаліму, і той, які спатыкаецца сярод іх, у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл ГОСПАДА перад абліччам іхнім.

9 І станецца ў той дзень, што Я буду шукаць, каб зьнішчыць усе тыя народы, якія выйдуць супраць Ерусаліму.

10 І Я выльлю на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліму Дух ласкі і маленьня, і яны будуць глядзець на Таго, Якога яны прабілі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзіным, і будуць горка плакаць па Ім, як горка плачуць па першародным.

11 У той дзень будзе вялікае галашэньне ў Ерусаліме, як галашэньне Гадад-Рымона ў даліне Мэгідо.

12 І зямля будзе галасіць, кожная сям’я асобна: сям’я дому Давіда асобна, і жанчыны іхнія асобна; сям’я дому Натана асобна, і жанчыны іхнія асобна;

13 сям’я дому Левія асобна, і жанчыны іхнія асобна; сям’я Шымэя асобна, і жанчыны іхнія асобна,

14 усе сем’і, якія засталіся, кожная сям’я асобна, і жанчыны іхнія асобна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help