ПСАЛЬМЫ 107 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 107

1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!

2 Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка

3 і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.

4 Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.

5 Былі галоднымі і сасьмяглымі, душа іхняя ў іх зьнемаглася.

6 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

7 І павёў Ён іх шляхам простым, каб прыйшлі да гораду, дзе будуць жыць.

8 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,

9 бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.

10 Яны сядзелі ў цемры і ў ценю сьмерці, увязьненыя пакутамі і жалезам,

11 бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.

12 І Ён упакорыў сэрца іхняе нядоляй; яны спатыкнуліся, і не было дапамогі.

13 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

14 Ён вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і кайданы іхнія парваў.

15 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,

16 бо Ён скрышыў брамы мядзяныя і расьсек засаўкі жалезныя.

17 Яны неразумнымі на шляху правінаў сваіх і за беззаконьні свае пакутавалі.

18 Усякая ежа абрыдла душы іхняй, і блізка былі яны ад брамаў сьмерці.

19 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

20 Ён паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.

21 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!

22 Няхай ахвяруюць ахвяры падзякі, і няхай абвяшчаюць з радасьцю пра дзеяньні Ягоныя!

23 Тыя, што зыходзілі на мора на караблях і вялі справы на водах вялікіх,

24 яны бачылі справы ГОСПАДА і цуды Ягоныя ў глыбінях.

25 Ён сказаў, і стаўся вецер бурны, і ўзьняліся хвалі,

26 і яны ўздымаюцца пад неба, і падаюць у бяздоньне; душа іхняя ў ліху млее,

27 бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя марная.

28 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

29 Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.

30 І ўзрадаваліся яны, што сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.

31 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!

32 Няхай вывышаюць Яго ў зборы народу і паміж старшыняў няхай хваляць Яго!

33 Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю,

34 і ўрадлівую зямлю — у салёную, за ліхоту тых, што жывуць на ёй.

35 Ён перамяніў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю — у крыніцы водаў,

36 і там пасяліў галодных, і яны паставілі горад, дзе будуць жыць,

37 і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты.

38 І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.

39 Але іх паменшала, і яны схіліліся пад цяжарам ліхоты і смутку.

40 Ён вылівае пагарду на князёў і кідае іх блукаць па пустках без дарогі.

41 Ён падымае прыгнечанага з нэндзы, і робіць плямёны як авечак.

42 Убачаць гэта правыя і ўзьвесяляцца; і ўсякая несправядлівасьць закрые вусны свае.

43 Хто мудры, той гэта захавае, і зразумее міласэрнасьць ГОСПАДА!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help