1 ЛЕТАПІСАЎ 27 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Лет 27

1 Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы.

2 Над харугвай першай, на месяц першы — Яшобаам, сын Забдыэля; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы;

3 Ён быў з сыноў Пэрэса, галоўны над усімі начальнікамі войска першага месяца.

4 І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

5 Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

6 Гэты Бэная магутны сярод трыццаці і над трыццацьцю; і ў харугве ягонай Амізавад, сын ягоны.

7 Чацьвёрты на чацьвёрты месяц — Асаэль, брат Ёава, і пасьля яго Зэвадыя, сын ягоны; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

8 Пяты на пяты месяц — князь Шамгут Ізрахянін; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

9 Шосты на шосты месяц — Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

10 Сёмы на сёмы месяц — Хэлец, Пэланянін, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

11 Восьмы на восьмы месяц — Сібэхай Хушанін, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

12 Дзявяты на дзявяты месяц — Абіэзэр з Анатоту, з Бэн’яміна; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

13 Дзясяты на дзясяты месяц — Маграй з Нэтофы, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

14 Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

15 Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.

16 А над каленамі Ізраіля: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі;

17 у Левія — Хашавія, сын Кемуэля; у Аарона — Цадок;

18 у Юды — Элігу, з братоў Давіда; у Ісахара — Амры, сын Міхаэля;

19 у Завулёна — Ішмая, сын Абадыі; у Нэфталі — Ерымот, сын Азрыэля.

20 у сыноў Эфраіма — Осія, сын Азазіі; у паловы калена Манасы — Ёэль, сын Пэдаі;

21 у паловы Манасы ў Гілеадзе — Іддо, сын Захарыі; у Бэн’яміна — Яасіэль, сын Абнэра;

22 у Дана — Азарэль, сын Ерахама. Гэта князі каленаў Ізраіля.

23 Давід не лічыў тых, што былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо ГОСПАД сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі ў небе.

24 Ёаў, сын Цэруі, пачаў рабіць перапіс і ня скончыў. І быў за гэта гнеў на Ізраіля, і не ўвайшоў той лік у лікі летапісу валадара Давіда.

25 Над скарбніцамі валадара быў Азмавэт, сын Адыэля, а над гумнамі ў полі, у гарадах, у вёсках і ў вежах — Ёнатан, сын Узіі.

26 Над тымі, што рабілі працу ў полі, абраблялі грунты Эзры, сын Келува,

27 над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скарбніцах — Заўдыя з Шыфмы;

28 над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш;

29 над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая;

30 над вярблюдамі — Авіл Ізмаэлец; над асьліцамі — Ехдэя з Мэраноту;

31 над авечкамі — Языз Гагранін. Усе яны — князі над маёмасьцю, якая ў валадара Давіда.

32 Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадцам, ён — чалавек разумны і пісьменны; Ехіэль, сын Хахмоні, з сынамі валадара;

33 Ахітафэль — дарадца валадара; Хушай Аркеец — сябра валадара.

34 Пасьля Ахітафэля Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара Ёаў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help