ЛІКІ 4 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Лікі 4

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы:

2 «Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

3 ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.

4 Гэта вось служба сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня — сьвятое сьвятых.

5 І ўвойдуць Аарон і сыны ягоныя, і здымуць заслону, што вісіць перад, і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.

6 І паложаць на яго накрыцьцё са скуры тахаш, і над ім расьцягнуць тканіну, усю з блакіту, а потым укладуць насілы ягоныя.

7 І стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з блакіту, і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы пакладныя будуць на ім.

8 І паложаць на іх тканіну кармазыновую, і накрыюць накрыцьцём са скураў тахаш, і ўкладуць насілы ягоныя.

9 І возьмуць тканіну з блакіту, і накрыюць ёй сьвечнік асьвятленьня, лямпы ягоныя, нажніцы, пасудзіны на кнаты і ўсе пасудзіны для алею, ужываныя пры ім.

10 І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.

11 І на ахвярнік залаты пало­жаць тканіну з блакіту, і накрыюць яго накрыцьцём са ску­ры тахаш, і ўкладуць насілы.

12 І возьмуць усе прыналежнасьці, ужываныя для службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай з блакіту і накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.

13 І ачысьцяць ахвярнік, і накрыюць яго тканінаю з пурпуру.

14 І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры: папяльніцы, віл­кі, лапаткі, крапільнікі. Усе гэ­тыя прыналежнасьці ахвяр­ні­ка накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш і ўкладуць насілы.

15 Пры складваньні табару, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць сьвятыя і ўсе прыналежнасьці сьвятыні, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. І нельга ім дакранацца сьвятых, каб не памерлі. Такі вось цяжар сыноў Кегата пры Намёце Спатканьня.

16 А Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і пра ўсё, патрэбнае для ў Сялібе, пра сьвя­тыню і прыналежнасьці ейныя».

17 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

18 «Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод лявітаў,

19 але рабіце так, каб яны жылі і не памерлі, калі будуць набліжацца да Сьвятога Сьвятых. Аарон і сыны ягоныя няхай прыйдуць і вызначаць кожнаму служэньне ягонае і цяжар,.

20 Але няхай не ўваходзяць хоць на хвіліну, каб паглядзець, і не памруць».

21 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

22 «Палічы сыноў Гершона паводле дамоў бацькоў іхніх і паводле сем’яў іхніх.

23 Палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі служэньне ў Намёце Спатканьня.

24 Вось служэньне сям'і Гершона, якое яны будуць рабіць, і цяжары.

25 Яны будуць насіць заслоны Сялібы і Намёт Спатканьня, і накрыцьцё ягонае, і накрыцьцё са тахаш, якое на ім, і заслону, што каля ўваходу ў Намёт Спатканьня,

26 і заслоны панадворку, і заслону каля ўваходу ў панадворак, які вакол Сялібы і ахвярніка, і вяроўкі, і ўсе прыналежнасьці, патрэбныя для служэньня, і ўсё, што зроблена для іх і служэньня іхняга.

27 Паводле з вуснаў Аарона і сыноў ягоных будзе усё служэньне сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякім служэньні іхнім. Даручы ім пільнаваць усё, што яны носяць.

28 Гэта служэньне сыноў Гершона ў Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.

29 Палічы сыноў Мэрары паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

30 ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб служыць у Намёце Спатканьня.

31 І гэта абавязкі іхнія ў-ва ўсім служэньні ў Намёце Спатканьня: дошкі Сялібы і жэрдкі яе, слупкі яе і падставы іх,

32 і слупкі панадворку з усіх бакоў і падставы іхнія, калкі намёту і вяроўкі іхнія, і ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, якія яны павінны насіць.

33 Гэта служэньне сем'яў сыноў Мэрары адносна служэньня іх у Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара».

34 І Майсей, і Аарон, і князі грамады палічылі сыноў Кегата паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

35 ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб служыць у Намёце Спатканьня.

36 І было налічана іх паводле сем’яў іхніх дзьве тысячы семсот пяцьдзясят.

37 Гэта палічаныя сем'і Кегата, усе, якія служаць у Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон паводле з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.

38 І былі палічаны сыны Гершона паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

39 ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усе, здольныя да службы, каб служыць у Намёце Спатканьня.

40 І было налічана іх паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць.

41 Гэта палічаныя сем'і сыноў Гершона, усе, якія слу­жаць у Намёце Спатканьня, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле з вуснаў ГОСПАДА.

42 І былі палічаны сем'і сыноў Мэрары паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

43 ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усе, здольныя да службы, каб служыць у Намёце Спатканьня.

44 І было налічана іх паводле сем’яў іхніх тры тысячы дзьвесьце.

45 Гэта палічаныя сем'і сыноў Мэрары, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.

46 Былі палічаныя ўсе лявіты, якіх палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраіля паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,

47 ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да спаўненьня службы ў Сялібе і да працаў пры цяжараў у Намёце Спатканьня.

48 І было налічана іх восем тысячаў пяцьсот восемдзясят.

49 Паводле з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да свайго служэньня і для цяжару свайго. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help