ПСАЛЬМЫ 53 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 53

1 Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда.

2 Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.

3 Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.

4 Усе адступіліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

5 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?

6 Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў.

7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help