ЁЎ 10 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ёў 10

1 Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй!

2 Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш?

3 Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш?

4 Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш?

5 Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека,

6 што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае.

7 Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.

8 Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне, але Ты раптам губіш мяне.

9 Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне. Чаму зноў у парахно мяне вяртаеш?

10 Ты выліў мяне як малако, і як сыр, зьляпіў мяне.

11 У скуру і цела Ты апрануў мяне, зьвязаў мяне косткамі і жыламі,

12 абдарыў мяне жыцьцём і любоўю, і апека Твая сьцерагла дух мой.

13 Хоць гэта хаваў Ты ў сэрцы Тваім, аднак я ведаю, што яно было ў душы Тваёй.

14 Калі б я саграшыў, Ты б убачыў, і не пакінуў бы грэху майго без пакараньня.

15 Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, насычаны зьдзекамі і горам.

16 Калі я падымуся, Ты, як леў, ловіш мяне, і зноў паказваеш мне веліч Тваю.

17 Ты ставіш сьведкаў Тваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць спадаць на мяне.

18 Навошта выводзіў Ты з улоньня мяне? Лепш бы я памёр, калі яшчэ ніводнае вока ня бачыла мяне!

19 Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу.

20 Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё,

21 пакуль я пайду, і не вярнуся, у зямлю цемры і ценю сьмерці,

22 у зямлю начнога змроку і ценю сьмерці, дзе бязладзьдзе і сьвятло нібы ноч”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help