ДАНІІЛ 12 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Дан 12

1 І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго, як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.

2 І шмат тых, якія сьпяць у пыле зямлі, абудзяцца, адны — да жыцьця вечнага, а іншыя — на ганьбу, на грэбаваньне вечнае.

3 І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы на прасьцягу, і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх — як зоркі, на вякі вечныя.

4 А ты, Данііле, замкні словы гэтыя і запячатай кнігу аж да часу канца. Шмат хто будзе кружляць, і памножыцца веданьне».

5 І паглядзеў я, Данііл, і вось, іншыя два стаяць, адзін — на гэтым беразе ракі, а другі — на тым беразе ракі.

6 І я сказаў мужу, апранутаму ў ільняныя, які над водамі ракі: «Калі канец гэтым цудоўным?»

7 І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя, які над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што час вызначаны, часы і палова, і калі скончыцца разьбіваньне рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.

8 І я пачуў, але не зразумеў, і я сказаў: «Пане мой! Які канец гэтага?»

9 І ён сказаў: «Ідзі, Данііле, бо замкнёныя і запячатаныя словы гэтыя аж да часу канца.

10 Будуць ачышчаныя і выбеленыя, і выспрабаваныя шматлікія, і бязбожнікі будуць рабіць бязбожна, і не зразумее гэтага ніхто з бязбожнікаў, а разумныя зразумеюць.

11 І ад часу, калі будзе спынена заўсёдная ахвяра і пастаўленая агіда спусташэньня, тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён.

12 Шчасьлівы той, хто чакае і дасягне тысяча трыццаці пяці дзён.

13 А ты ідзі да канца, і супачынеш, і паўстанеш для часткі сваёй у канцы дзён».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help