НЭЭМІЯ 10 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Нээм 10

1 Тыя, што прыклалі пячаткі: Нээмія-Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія,

2 Сэрая, Азарыя, Ярэмія,

3 Пашхур, Амарыя, Малхія,

4 Хаттуш, Шэванія, Малух,

5 Харым, Мэрэмот, Абадыя,

6 Даніэль, Гіннэтон, Барух,

7 Мэшулям, Абія, Міямін,

8 Маазія, Білгай, Шэмая; гэта сьвятары.

9 І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,

10 і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,

11 Міха, Рэхоў, Хашавія,

12 Заккур, Шэрэвія, Шэванія,

13 Годыя, Бані, Бэніну.

14 Галовы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элям, Затту, Бані,

15 Буні, Азгад, Бэвай,

16 Адонія, Бігвай, Адын,

17 Атэр, Хізкія, Азур,

18 Годыя, Хашум, Бэцай,

19 Харыф, Анатот, Нэвай,

20 Магпіяш, Мэшулям, Хэзір,

21 Мэшэзабэль, Цадок, Яддуа,

22 Пэлятыя, Ханан, Аная,

23 Осія, Хананія, Хашуў,

24 Галяхеш, Пільха, Шавэк,

25 Рэхум, Хашаўна, Маасэя,

26 Ахія, Ханан, Анан,

27 Малух, Харым, Баана.

28 І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьвернікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець,

29 далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,

30 І не аддаваць дочак нашых народам зямлі гэтай, і дочак іхніх ня браць для сыноў нашых,

31 і калі народы зямлі гэтай прывязуць у суботу тавары або ўсялякае збожжа, каб продаць, ня браць у іх у суботу або ў дзень сьвяты, і пакінуць ў сёмы год, і усе даўгі.

32 І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,

33 на хлябы пакладныя, на штодзённую ахвяру хлебную і на штодзённае цэласпаленьне, на суботы, на маладзікі, на сьвяты, на рэчы сьвятыя і на ахвяры за грэх, каб перамольваць за Ізраіля, і на ўсякую працу ў Доме Бога нашага.

34 І кінулі мы жэрабя пра ахвяраваньне дроваў, сьвятары, лявіты і народ, каб прыносіць іх у Дом Бога нашага ў вызначаны час, з году ў год, паводле дамоў бацькоў нашых, каб спальваць іх на ахвярніку ГОСПАДА, Бога нашага, як напісана ў Законе.

35 І мы прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,

36 і першародных сыноў нашых і са скаціны нашай, як напісана ў Законе, першародных валоў нашых і авечак нашых прыводзіць у Дом Бога нашага для сьвятароў, якія служаць у Доме Бога нашага.

37 і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашай для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.

38 І сьвятар, сын Аарона, будзе пры лявітах, калі лявіты будуць браць дзесяціны, і лявіты дадуць дзесяціну з дзесяцінаў у Дом Бога нашага, у каморы дому скарбніцы;

39 бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help