ІСАЯ 23 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Іс 23

1 Цяжар адносна Тыру. Лямантуйце, караблі Таршышу, бо зьнішчаны дом ваш. Калі яны вярталіся з зямлі Кіттым, аб’яўлена ім.

2 Замаўчыце, жыхары ўзьбярэжжа, купцы Сідонскія, якія падарожнічалі па моры і напоўнілі цябе,

3 і па водах насеньне Шыхору, жніво ракі, прыбытак ягоны, які быў таварам для народаў.

4 Засаромся, Сідон, бо сказала мора, цьвярдыня марская, кажучы: «Я ня мучылася родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў, і ня выхавала дзяўчат».

5 Калі вестка гэтая да Эгіпту, яны здрыгануцца, пачуўшы пра Тыр.

6 Перапраўцеся ў Таршыш! Галасіце, жыхары ўзьбярэжжа.

7 Ці гэта ваш вясёлы, якога пачатак здаўна? Ногі нясуць яго далёка, каб пасяліцца.

8 Хто пастанавіў гэта адносна Тыру, які раздаваў кароны? Купцы ягоныя былі князямі, а гандляры ягоныя ў славе на зямлі.

9 ГОСПАД Магуцьцяў пастанавіў гэта, каб упакорыць пыху ўсякай славы і каб панізіць усіх слаўных на зямлі.

10 Ідзі ў зямлю тваю, як рака, дачка Таршышу, бо перашкоды ўжо няма.

11 Ён выцягнуў руку Сваю над морам, затрос валадарствамі. ГОСПАД загадаў адносна Ханаану, каб зьнішчыць цьвярдыню ягоную,

12 і сказаў: «Ня будзеш ты больш весяліцца, спаганеная дзяўчына, дачка Сідону! Устань, перайдзі ў Кіттым, але і там ня будзеш мець супакою».

13 Вось, зямля Халдэйцаў, такога народу няма, Асірыя прызначыла яе для зьвяроў пустыні. Яны збудавалі вежы свае; зруйнавалі палацы іхнія, ператварылі іх у руіну.

14 Лямантуйце, валадары Таршышу, бо спустошана цьвярдыня вашая.

15 І станецца ў той дзень, што на Тыр забудуцца на семдзясят гадоў, як дні аднаго валадара. Калі скончацца семдзясят гадоў, станецца Тыру, як у тым сьпеве пра распусьніцу:

16 «Вазьмі гусьлі, абыйдзі горад, блудніца забытая! Зайграй прыемна, памнож сьпевы, каб ізноў прыгадалі цябе!»

17 І станецца, калі скончацца семдзясят гадоў, ГОСПАД наведае Тыр, і ён вернецца да прыбытку свайго, і будзе распусьнічаць з усімі валадарствамі сьвету на абліччы зямлі.

18 І станецца, што заробак ягоны і прыбытак ягоны бу­дуць пасьвячоныя ГОСПАДУ, і ня будуць яны зьбіраныя, і ня будуць хаваныя, бо для тых, якія жывуць перад абліччам ГОСПАДА, будзе заробак ягоны, каб яны маглі есьці ўдосталь і апранацца раскошна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help