1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
3 Слаўныя сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам: «Гэты нарадзіўся там».
5 А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго».
6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях)
7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць,: «Усе крыніцы мае ў Табе!»
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
