АМОС 8 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ам 8

1 Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй.

2 І сказаў Ён: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Кош з летняй». І сказаў ГОСПАД мне: «Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх.

3 І будуць галасіць сьпеваў сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінуць іх моўчкі».

4 Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага і вынішчаеце ўцісканых зямлі,

5 кажучы: «Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,

6 каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за сандалаў, і продаць высеўкі збожжа».

7 Прысягнуў ГОСПАД на гонар Якуба: «Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх!

8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая».

9 І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня,

10 і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным, і канец гэтага — як дзень горычы.

11 Вось, прыходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але, каб слухаць словы ГОСПАДА.

12 І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.

13 У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы.

14 Тыя, якія прысягаюць на правіну Самарыі і ка­жуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!”, упадуць і больш ня ўстануць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help