ПСАЛЬМЫ 41 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Пс 41

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОС­ПАД збавіць яго.

3 ГОСПАД захавае яго і дасьць яму жыць; ён будзе шчасьлівы на зямлі, і Ты не аддасі яго на волю ворагаў ягоных.

4 ГОСПАД умацуе яго на ложку немачы; увесь ложак ягоны Ты пераменіш у немачы ягонай.

5 Я сказаў: «ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою».

6 Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: «Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?»

7 І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць.

8 Разам, шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне:

9 «Слова Бэліяла вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!»

10 Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.

11 А Ты, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною і падымі мяне, каб я аддаў ім!

12 З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі вораг мой радасна гукаць ня будзе,

13 але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.

14 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і на вякі. Амэн, амэн!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help