АБАКУМ 1 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Абк 1

1 Цяжар, які бачыў Абакум прарок.

2 Як доўга, ГОСПАДЗЕ, я буду галасіць і Ты ня будзеш чуць? Я крычу да Цябе: “Гвалт!”, а Ты не збаўляеш.

3 Дзеля чаго Ты паказваеш мне няправасьць і глядзіш на нядолю? Злачынствы і гвалт перада мною, і пачынаецца спрэчка, і ўзьнімаецца сварка.

4 Дзеля гэтага ня дзейнічае Закон, і ніколі ня мае моцы суд. Бязбожнікі абступілі праведніка, і таму суд выходзіць скрыўленым.

5 «Паглядзіце на народы і прыгледзьцеся, і зьдзіўленьнем зьдзі­віцеся, бо Я зраблю справу ў дні вашыя, што не паверыце, калі вам раскажуць.

6 Бо, вось, Я ўзьніму Халдэйцаў, народ горкі і хуткі, які праходзіць па прасторы зямлі, каб узяць у спадчыну сялібы не свае.

7 Страшны і грозны ён; ад яго самога выходзіць суд ягоны і годнасьць ягоная.

8 Шпарчэйшыя за леапардаў коні ягоныя і небясьпечнейшыя за ваўкоў вечаровых; і расьсеюцца вершнікі ягоныя, і вершнікі ягоныя прыйдуць здалёк, палятуць, як арол, які кідаецца на здабычу.

9 Усе яны прыходзяць гвалт; абліччы іхнія зьвернутыя, як вецер усходні, і яны зьбіраюць палонных як пяску.

10 І з валадароў яны насьміхаюцца, і князі будуць посьмехам для іх; з усіх замкаў яны сьмяюцца, бо насыпаюць вал, і здабываюць іх.

11 Тады зьменіцца дух, і ён прыйдзе, і будзе абвінавачаны, бо сіла ягоная — бог ягоны».

12 Ці ня Ты спрадвеку, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Сьвяты мой? Мы не памром. ГОСПАДЗЕ, Ты паставіў яго на суд. Скала, Ты прызначыў яго дзеля пакараньня.

13 Чыстыя вочы, каб глядзець на зло, і Ты ня можаш глядзець на нядолю. Чаму Ты глядзіш на адступнікаў, маўчыш, калі бязбожнік глытае таго, хто больш праведны за яго?

14 І Ты робіш, што людзі — як рыба ў моры, як паўзуны; няма пана над імі.

15 выцягвае ўсіх іх вудаю, загортвае іх у нерат свой і зьбірае іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешыцца і весяліцца.

16 Дзеля гэтага ён складае ахвяру нерату свайму і кадзіць трыгубіцы сваёй, бо праз іх тлустая частка ягоная і сытая ежа ягоная.

17 Ці ж дзеля гэтага ён закідвае нерат свой і заўсёды забівае народы бяз літасьці?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help