1 ЦІМАФЕЯ 2 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

1 Цім 2

1 Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,

2 за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,

3 бо гэта добра і прыемна перад Збаўцам нашым Богам,

4 Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.

5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,

6 Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,

7 дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.

8 Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;

9 каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,

10 але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.

11 Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю.

12 А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была.

13 Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева;

14 і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне,

15 але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help