ЕГОШУА 19 - Б?бл?я (пераклад А.Бокуна)(BBB)

Ег 19

1 Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.

2 І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада,

3 Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,

4 Эльталяд, Бэтул, Харма,

5 Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,

6 Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.

8 І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх.

9 Частка сыноў Сымона са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.

10 Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду.

11 Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насуп­раць Ёкнэаму.

12 Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.

13 Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу, да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.

14 Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.

15 Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

16 Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.

17 Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх.

18 І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,

19 Хафараім, Шыон, Анахарат,

20 Рабіт, Кішыён, Эбэц,

21 Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.

22 І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

23 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

24 Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх.

25 І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,

26 Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату,

27 і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.

28 Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.

29 І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. Махалеб, Ахзіў,

30 Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.

31 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

32 Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх.

33 Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.

34 І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.

35 Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,

36 Адама, Рама, Хацор,

37 Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,

38 Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

39 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

40 Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем'яў іхніх.

41 Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,

42 Шаалабім, Аялон, Ітла,

43 Элён, Тымна, Экрон,

44 Эльтэке, Гібэтон і Баалат,

45 Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,

46 Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.

47 І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.

48 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

49 І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.

50 Паводле з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.

51 Гэта спадчына, якую па­дзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help